/images/schoolnet_logo.gif

Дзержинская региональная

образовательная сеть

Управление по образованию,
спорту и туризму
Учебно-методический
кабинет
Виртуальные музеи
учреждений образования
Учреждения образования,
спорта и туризма
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Наша почта


ВХОД

Кризисная
комната
/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

free counters

“Добра быць у дарозе, якую абраў сам…”

          7 кастрычніка 2017 года начальнік аддзела адукацыі,  спорту і турызму Матусевіч Вацлаў Іванавіч адзначыў свой юбілей. Яму - 60!

         Са святам юбіляра павіншаваў старшыня Дзяржынскага райвыканкама Арцюшкевіч Мікалай Іванавіч, старшыня Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў Саракач Аляксандр Іванавіч, начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Казак Галіна Мікалаеўна, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса "Вясёлка", старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Башко Мікалай Мікалаевіч, калегі, ветэраны працы.

         Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш,” – пісаў Якуб Колас .

         Усё сваё свядомае жыццё Вацлаў Іванавіч прысвяціў адукацыі, дзецям.

         Шлях у сістэму адукацыі пачаўся ў 1975 годзе, калі ён паступіў на фізічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

         Пра студэнта 4 курса, ленінскага стыпендыята, у газеце камсорг групы пісаў:

      “Дзіву даешся, з якой упартасцю, цярпеннем, працавітасцю вывучае Вацлаў таямніцы навукі, таямніцы педагагічнага майстэрства. Яму да ўсяго ёсць справа. Яму ўсё цікава…

       На ўсё хапае часу Вацлаву: наведаць школу, тэатр, дапамагчы таварышам, выдатна вучыцца, дорасумленна выконваць усе грамадскія даручэнні.

      Іншага Вацлава мы нават не ўяўляем.”

         Асновы ўпраўленчай культуры, практычнай педагогікі Вацлаў Іванавіч засвойваў на сваім першым працоўным месцы на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Тальскай сярэдняй школы Любанскага раёна. 

         З пачатку сваёй працы Вацлава Іванавіча захапіла  педагагічная творчасць В. Сухамлінаскага, сутнасць педагагічных ідэй якога ў тым, што  школа – месца духоўнасці, адказнасці і годнасці.  І на пасадзе кіраўніка сістэмы адукацыі спачатку горада, а потым раёна,  Вацлаў Іванавіч кіруецца гэтымі ідэямі ўжо на працягу больш за 25 гадоў.

         За час работы ў сістэме адукацыі Вацлаў Іванавіч праявіў сябе прынцыповым, ініцыятыўным, кампетэнтным кіраўніком з пачуццём дзяржаўнай адказнасці.

         За сваю самаадданую працу Вацлаў Іванавіч быў узнагароджаны шматлікімі граматамі і падзякамі, знакам “Выдатнік адукацыі”.

         У дзень такога сур’ёзнага юбілею, калі падводзяцца пэўныя вынікі, нельга не выказаць  падзяку Вацлаву Іванавічу за        шматгадовую плённую сацыяльна значымую працу, за нястомнасць у імкненні да лепшага.

         Любы творчы чалавек пастаянна імкнецца ўверх. Ён узнімаецца, а далягляд адыходзіць удалечыню. А гэта значыць – усё ў яго наперадзе…

         Няхай штодзень натхнення прыбаўляецца, здароўя ды аптымізму прыбывае!


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь


/images/banners/hotlineROO.png

-

 
/images/jarmarka_2017.jpg
Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования

 

УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека
Погода в Дзержинске
Погода в Фаниполе

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно