/images/schoolnet_logo.gif

Дзержинская региональная

образовательная сеть

Управление по образованию,
спорту и туризму
Учебно-методический
кабинет
Виртуальные музеи
учреждений образования
Учреждения образования,
спорта и туризма
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Наша почта


ВХОД

Кризисная
комната
/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

free counters

Сцежкі томкавіцкіх турыстаў

Не сядзіцца вучням ДУА “Томкавіцкі ВПК ЯС-БШ” дома. Пазнаём раён, суседзямі цікавімся, па Беларусі экскурсантамі ездзім. Не выключэннем з’яўляецца і гэты год. Вясной наведалі Навагрудак, летам схадзілі ў паход па маршруце “Томкавічы – Дворышча – мемарыяльны комплекс «Глухое Пярхурава» – гідралагічны помнік рэспубліканскага значэння «Юцкоўскія крыніцы» – Томкавічы”, а восенню нас гасцінна сустрэў Уздзенскі раён.

Пешае падарожжа па Уздзеншчыне прайшло цікава і змястоўна. Першы прыпынак быў зроблены ў межах нашага раёна. Байчук Алена Віктараўна, настаўнік гісторыі Негарэльскай базавай школы № 2, правяла для нас аглядаваю экскурсію па знакавых аб’ектах пасёлка. А потым адбылася сустрэча з раённым цэнтрам Узда. Прагулка па Чырвонай плошчы, любаванне драўляным касцёлам, наведванне краязнаўчага музея, здзіўленне ад сузірання грабніцы роду Завішаў на мясцовых могілках. У вёсцы Першамайск (раней Кухцічы) аглядзелі рэшткі сядзібы і кальвінскага збору, недалёка ад ракі Уздзянка арганізавалі бівак і правялі ноч пад шум дажджу, навальніцы.

Другі дзень нашага маршруту – гэта вёска Нізок, дзе нарадзіліся К. Крапіва, П. Трус, Л. Арабей. Амаль вытокі ракі Неманец, самыя вялікія валуны Мінскай вобласці, бульба з вогнішча і скрылікі сала на дубчыках.

Надвор’е трэцяга дня паходу дало магчымасць палюбавацца нашай ракой Уса, якая разам з Лошай Неманец пераўтварае ў Нёман. А на беразе ракі – сімвала Беларусі – стаілася вёсачка Наднёман. Гэтае месца знакавае для навукі Беларусі, Расіі і нават Еўропы, бо менавіта тут знаходзіцца сядзіба (зараз рэшткі) Наркевіча-Ёдкі. На доўгія дзесяцігоддзі гэтае імя ў нашай краіне была неапраўдана забыта. А ў XXI стагоддзі з’явіўся  дабрачынны фонд імя прафесара Я. Наркевіча-Ёдкі, дзейнасць якога накіравана на аднаўленне сядзібы і стварэнне музея навукі. Дык хто ж ён, Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка? Томкавіцкім турыстам аб гэтым расказаў Нікітка Аляксандр Іванавіч, мясцовы краязнавец і член наглядальнага Савета фонду.

Паход скончыўся, уражанні засталіся з намі, а наперадзе нас чакаюць новыя маршруты!!!

Вольга Алфёрава, намеснік дырэктара па ВР

Смотреть фотогалерею>>>


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь


/images/banners/hotlineROO.png

-

 
/images/jarmarka_2017.jpg
Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования

 

УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека
Погода в Дзержинске
Погода в Фаниполе

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно