/images/schoolnet_logo.gif

Дзержинская региональная

образовательная сеть

Управление по образованию,
спорту и туризму
Учебно-методический
кабинет
Виртуальные музеи
учреждений образования
Учреждения образования,
спорта и туризма
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление

free counters

Новости
    Святкаванне Вялікай Перамогі   
   10.05.2018    09:37:27

9 Мая… У гэты дзень міжволі задумваешся пра цану мірнага жыцця, бяспеку і спакой, а душа напаўняецца гонарам за тых, хто, не шкадуючы сябе, мужна змагаўся за шчасце нашчадкаў.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму, установы ўнеслі важкі ўклад ва ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.

Ад імя вучнёўскай моладзі са змястоўнай прамовай звярнуўся да ветэранаў, прысутных Злобін Раман, навучэнец сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска.

Кіраўнікі, педагогі, вучні ў знак пашаны да сваіх родных і блізкіх – сведкаў бязлітаснай вайны – далучыліся да раённай патрыятычнай акцыі “Беларусь помніць: бяссмертны полк”, неслі партрэты па цэнтральнай плошчы горада.

Пасля ўскладання кветак і вянкоў на Брацкіх могілках усе жадаючыя наведалі выставу “Гісторыя развіцця адукацыі Дзяржынскага раёна”, дзе асаблівай папулярнасцю карысталіся газеты 1945 года, кніга “Узяцце Берліна” 1946 года выдання, летапісы ўстаноў і іншыя дакументы. Уразіла сумесная творчасць дзяцей і бацькоў (макеты ваеннай тэхнікі), выстава “Кветкі Перамогі”, падрыхтаваная юнымі эколагамі, якасць вырабаў школьных бізнес-кампаній.

Смотреть фотогалерею>>>

Календарь
 
     Пн   Вт   Ср   Чт  Пт Сб Вс

Погода в Дзержинске
Погода в Фаниполе

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно